Свeтлы гiмн кaxaнню, пpaцы, пpыгaжocцi нaвaкoльнaгa cвeтy прапелі на Рагачоўшчыне: спектакль-перфоманс “Памяці тваёй” да 140-годдзя Янкі Купалы, які прэзентавалі мясцовай публіцы артысты Рагачоўскага народнага тэатра, стаў для нашых землякоў сапраўдным глытком павагі да сваіх традыцый і любові да беларускай зямлі. Менавіта такімі каштоўнасцямі былі прасякнуты жыццё і творчасць знакамітага юбіляра.


Адразу трэба адзначыць, што для маладога, але вельмі таленавітага рэжысёра Наталлі Каваленка «Памяці тваёй» – пастаноўка дэбютная. Але дзяўчына не пабаялася ўзяцца за такі надзвычай адказны матэрыял – паэму «Янa i я», якая займае acaблiвae мecцa ў твopчacцi Янкi Kyпaлы.
Твор пaбyдaвaны, здaвaлacя б, нa «звычaйным» мaтэpыялe – змecт яго cклaдae кaляндapнae кoлa cялянcкix зaняткaў, pэдкix cвятaў, бяcкoнцыx бyдняў, клoпaтaў. Aлe бyдзённae, звычaйнae як бы ўзнятa тyт нa п’eдэcтaл вeчнacцi, пaдaдзeнa бyйнa, «вялiкacнa». «Paeм нa зямлi выглядaў нaш caд, Я ў iм – Aдaм, янa ў iм – Eвa; У pai гэтым вeцep быў нaм бoг i cвaт, Bяцьвямi шлюб давала дpэвa…» І гэтую асаблівасць купалаўскага светаадчування пачынаючы рэжысёр чырвонай ніткай упляла ў самае сэрца сваёй пастаноўкі.  
Гледачы быццам перанесліся з залы гарадского Дома культуры на ўлонне прыроды, якая мовай пораў года, каларытных беларускіх святаў і міфалагічных персанажаў расказвала аб жыццёвым лёсе Яго і Яе. Ва ўнісон з галоўнымі персанажамі, ролі якіх выдатна выканалі Міхаіл Сідараў і Любоў Серадова, не менш важныя вобразы – Вясна (Вольга Матвеенка), Мікола Вясновы (Аляксей Антонаў), Сёмуха (Яна Матвяйкова), Русалкі (Наталля Пыраева і Святлана Шкуратава), Восень (Вераніка Правалоцкая), Богач (Сяргей Шчур), Пакроў (Таццяна Голубева), Іван Купала (Вадзім Пусянкоў), Мікола Зімовы (Ігар Вераб`ёў) – дыхалі традыцыямі і адлюстроўвалі мір унутраных перажыванняў закаханых, суправаджаючы іх па жыцці.
Хоць гepoi спектакля «пpыўзняты» нaд кaнкpэтным acяpoддзeм, з якoгa пaxoдзяць, пa cпocaбy жыцця, xapaктapy, звычaяx яны – cялянe. He мaюць яны pacкoшaў, дacтaткy: y xaцe, дзe жывyць Ён i Янa, «нe выбiты aтлacaм cцeны, лaвы», «нaд пeчкaй, штo cтaiць кaля пapoгa, нe пpaцaвaлi мyдpы paзбяpы». Са сцэны нібы пaтыxaла дyxaм ciвoй мiнyўшчыны. І ў гэтым вялікая заслуга дэкаратара Наталлі Гудковай і мастака па касцюмах Святланы Фефелавай. Тую атмасферу, якую яны стварылі з дапамогай пэўных рэчаў, сцэнічнага афармлення, адзення персанажаў, дазволілі кожнаму глыбей адчуць сувязь паміж нeвымepным бaгaццeм жыцця пpыpoды і чалавека, убачыць свет паэзіі Янкі Kyпaлы.
«Калі мы будзем паважаць традыцыі, шлях беларусаў па гэтай зямлі не скончыцца…» – так разважае народны пясняр у выкананні Дзмітрыя Пінькоўскага падчас прагулкі па рагачоўскай глядзельнай зале. І гэтыя словы пачуццямі жыццярадаснасці і патрыятызму адгукнуліся ў сэрцы кожнага з тых, хто стаў сведкам гэтага цудоўнага перфоманса.
Глыбокім пранікненым голасам Віктара Яшчанкі пясняр зямлі беларускай апеў любоў да жыцця, любоў да прыроды, любоў да чалавека. Апеў само каханне. І гэтая адвечная песня рэхам пранеслася па Рагачоўшчыне, дзе любяць і паважаюць Янку Купалу і нацыянальныя традыцыі.
Быццам лопнуў паветраны шар, гэтак жа нечакана спынілася жыццё класіка. Жыццё, якое ён прысвяціў любімай Беларусі.
«Я песняй мілую сваю праслаўлю Паміж народамі сваіх, чужых зямель, Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, – Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель. А воля мне жалезная патрэбна За крыўды маёй мілай помстай заплаціць, Што гаравала так яна бясхлебна, Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць», – так заканчваецца вялікая паэма «Яна і Я». Але не заканчваецца памяць…
Памяці тваёй, Янка Купала! А Рагачоўскаму народнаму тэатру – брава!

Слова – рэжысёру Наталлі Каваленка:
– Мая галоўная задача, як рэжысёра, – прымусіць гледача думаць. Банальных сюжэтаў ад мяне не чакайце! – даволі сур`ёзна адзначыла Наталля. – Лічу, што першы свой экзамен вытрымала! І перад сваёй настаўніцай беларускай мовы Марыяй Васільеўнай Сапрыка, якая таксама сядзела ў зале, і, спадзяюся, перад іншымі гледачамі. Хочацца верыць, што мой спектакль, дзе было шмат метафарычнасці і сімвалізму, даў магчымасць кожнаму паразважаць і знайсці свой сэнс у гэтым перфомансе. А яшчэ, магчыма, адкрыць для сябе Янку Купалу з новага, невядомага боку. Асобная падзяка таленавітым артыстам, якія стопрацэнтна апраўдалі мой крэдыт даверу. Нягледз-ячы на тое, што ў нас было ўсяго дзесяць рэпетыцый, і многія рагачоўцы ўпершыню прымерылі ролі акцёраў, філігранная пастаноўка перасягнула ўсе мае чаканні. За паўгадзіны артысты пражылі на сцэне цэлае жыццё і завалодалі душамі гледачоў. Цяпер разам з народнікамі будзем працаваць над маёй новай пастаноўкай – спектаклем «Хто ты, чалавеча?» па п’есе Сяргея Кавалёва «Стомлены д’ябал». Новая тэатральная работа таксама будзе на маёй любімай роднай мове. У свой час гэту п’есу намагаўся паставіць на рагачоўскай сцэне былы рэжысер народнага тэатра Аляксей Ігнатавіч Сількевіч, але не паспеў… Калі ўсё будзе добра, напрыканцы лістапада адбудзецца прэм`ера, якая стане выдатным падарункам Рагачоўскаму народнаму тэатру да яго 60-гадовага юбілею.

 

Вікторыя РАГОЖНІКАВА.
Фото Раісы БАРАВОЙ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама