Праўда, не ўсе яны ў аднолькавай ступені правамерныя. Былі такія, якія абавязкова патрэбна вырашаць, і Віктар Леанідавіч ахвотна ўзяўся дапамагаць, даў адпаведныя даручэнні кіраўнікам аддзелаў райвыканкама і раённых службаў. У прыватнасці, гэта і выдзяленне зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і развядзення сада, і накіраванне беспрацоўнага на вучобу з мэтай перакваліфікацыі і далейшага працаўладкавання, і арганізацыя ў магазінах паўсядзённага попыту продажу газы для таго, каб жадаючыя пакупнікі маглі яе набыць, і знос пустуючых будынкаў, і іншыя пытанні, якія хвалююць жыхароў нашага горада і раёна.

Разам з тым узнімаліся і пытанні надуманыя, якія не з’яўляюцца важнымі для грамадства, а таксама такія, вырашыць якія наогул немагчыма. Тым не менш старшыня ўважліва выслухаў кожнага, хто прыйшоў на прыём, карэктна і аргументавана растлумачыў сітуацыю па кожнаму звароту.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама