У адпаведнасці з планам работы Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў на тэрыторыі Журавіцкага і Званецкага сельсаветаў прайшло адкрытае мерапрыемства – Дзень дэпутата.
[caption id="attachment_50604" align="alignleft" width="420"] Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна ГАНКОВІЧ (другая справа) і яе намеснік Васіль БАРАНАЎ (крайні справа) у час сустрэчы з выбаршчыкамі.
Фота Раісы БАРАВОЙ.[/caption]
Пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Ганковіч у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства прайшлі сустрэчы дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. Так, удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Парфененкаў, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Васіль Баранаў, Таццяна Драздова, Аксана Мароз, Васіль Шведаў. Разам са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў яны наведалі многія прадпрыемствы, установы і арганізацыі, аб’екты вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, дзе цікавіліся станам спраў у працоўных калектывах, высвятлялі і вырашалі пытанні, якія хвалююць людзей. Народныя выбраннікі сустрэліся і з жыхарамі населеных пунктаў, актывам сельвыканкамаў.
У прыватнасці, цікава і з карысцю для ўсіх прайшлі сустрэча з педагогамі і старшакласнікамі Журавіцкай сярэдняй школы, дзе адбыўся ўрок парламентарызму, увагу дэпутатаў прыцягнулі створаныя ў гэтай навучальнай установе два музеі – славутага земляка Андрэя Макаёнка і краязнаўча-гістарычны. Пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства і з калектывам мастацкай самадзейнасці Журавіцкага сельскага Дома культуры. Запомняцца дэпутатам сустрэчы з працоўным калектывам размешчанага ў пасёлку Ільіч прадпрыемства, дзе мыюць воўну, з работнікамі аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, з мясцовым насельніцтвам. Выслухалі прапановы, крытычныя заўвагі, пажаданні людзей, адказалі на пытанні.
Вынікі гэтага важнага выязнога мерапрыемства падвяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Ганковіч, якая нацэліла дэпутатаў на актыўную работу ў сваіх выбарчых акругах, падрыхтавала даручэнні адказным асобам і арганізацыям па рэалізацыі прапаноў і заўваг выбаршчыкаў.
У той жа дзень дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Парфененкаў правёў прыём сваіх выбаршчыкаў у Журавіцкім і Званецкім сельсаветах.
Міхась КАВАЛЁЎ.