З 5 сакавіка па 17 мая 2013 года праводзіцца раённы конкурс экалагічных газет і часопісаў сярод навучальных устаноў Рагачоўскага раёна
З мэтай выканання мерапрыемстваў 4 этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, актывізацыі ўвагі моладзі да вострых праблем навакольнага асяроддзя з 5 сакавіка па 17 мая 2013 года праводзіцца раённы конкурс экалагічных газет і часопісаў сярод навучальных устаноў Рагачоўскага раёна.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, аддзел па справах моладзі райвыканкама, музей Народнай Славы, рэдакцыя газеты “Свабоднае слова”.
У змесце экалагічных газет і часопісаў навучальных устаноў павінны быць адлюстраваны праблемы санітарнага стану вуліц, двароў, вёсак, тэрыторый вакол прамысловых прадпрыемстваў, азёр, поймаў рэк; праблемы бытавых адходаў; праблемы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе прамысловых прадпрыемстваў; працоўная дзейнасць работнікаў камунальнай гаспадаркі па захаванні навакольнага асяроддзя; дзейнасць школьнікаў на вопытных участках, лясніцтвах, апісанне школьных экалагічных праектаў, якія будуць рэалізаваны ў 2013 годзе; дзейнасць раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Свае творчыя працы ўдзельнікі павінны даслаць у цэнтр турызму і краязнаўства не пазней 17 мая 2013 года на адрас: вул.Леніна, 50.
Вынікі конкурсу будуць падведзены журы на працягу пяці дзён пасля яго заканчэння па дзвюх намінацыях: “Экалагічныя газеты навучальных устаноў Рагачоўскага раёна” і “Экалагічныя часопісы навучальных устаноў Рагачоўскага раёна”.
НАШ КАР.