Рагачоўшчына партызанская. Гэта было ў 1943-м…
У чэрвені 1943 года ў вёску Новы Крыўск Рагачоўскага раёна пад камандаваннем маёра Шастакова прыйшоў з-за лініі фронту партызанскі атрад. Ён складаўся з мужных, лоўкіх і адважных хлопцаў. Яны бязлітасна знішчалі фашыстаў усюды, дзе толькі сустракалі іх, і ва ўсіх баях выходзілі пераможцамі.