Пад такой назвай у Гарадцы прайшла першая адукацыйная творчая лабараторыя па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай нацыянальнай культуры і літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў, прысвечаная 120-годдзю Максіма Багдановіча і 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках мерапрыемства адбыліся чатыры сесіі творчых гулянняў.
Першая сесія прадугледжвала майстар-клас по пабытовым танцам, які правялі нашы таленавітыя землякі Надзея Швед і Ева Баран: дзеці і работнікі культуры з задавальненнем вывучылі танцы “Месяц”, “Падыспань”, “Кракавяк”, “Зялёная рошча”, “Шмель”, “Шахцёр”.
На другой ступені свята адбылося выступленне з абрадавымі песнямі аутэнтычных носьбітаў, якое саправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі з выконваемымі тэкстамі. Носьбіты з ахвотай адказвалі на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства аб асаблівасцях выконваемых твораў, традыцый і г.д.
На трэцім прыпынку памятнай сустрэчы госці прагледзелі літаратурна-музычныя і тэатралізаваныя праграмы па тэматыцы мерапрыемства, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання, пераможцы якога былі ўрачыста ўзнагароджаны.
Апошнім пунктам творчай лабараторыі стала знаёмства гасцей з майстрамі і выставамі, а таксама майстар-клас для дзяцей і моладзі па вырабу абярэгавых лялек. У выставах прынялі ўдзел народны майстар па саломапляценню, ткачыха Валянціна Кіпценка, разьбяр Ігар Ткачоў, майстар па лозапляценню Людміла Астапава, майстры па рабоце з саломкай Алена Чаусава і Алёна Лапіцкая. Цікавы майстар-клас па вырабу абярэгавых лялек правяла метадыст-майстар Стрэнькаўскага цэнтра рамёстваў Вольга Ткачова і навуковы супрацоўнік Таццяна Гарбачова.
НАШ КАР.
Гэта яны захоўваюць народныя традыцыі.