Славіцца сваімі выступленнямі сямейны дуэт ветэранаў працы Шышовых (на здымку). Муж – Леанід Емяльянавіч – прысвяціў сваё жыццё працы механізатара ў роднай гаспадарцы – Турскай сортавыпрабавальнай станцыі, жонка – Вера Філатаўна – была ў паляводчай брыгадзе. Цяпер, на заслужаным адпачынку, яны часта і з задавальненнем выконваюць лірычныя песні, беларускі і рускія, народныя і аўтарскія.
- Яны актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, - расказвае дырэктар Турскага сельскага Дома культуры Раіса Сяргееўна Дзямідава. – Ветэраны не старэюць душой, яшчэ і маладым задаюць тон у грамадскай актыўнасці і мастацкай творчасці. Леанід Емяльянавіч цудоўна іграе на балалайцы, а Вера Філатаўна – выдатная спявачка. У вольны час яны заўсёды парадуюць аднавяскоўцаў.
Міхась КАВАЛЁЎ.