Паразумеліся

- Заходзіў сёння да Івана Іванавіча, меў зносіны...

- Ну і што ён?

- Нічога не пытаў...

- А ты?

- А я нічога не адказаў...

Супакоіў

Правяраючы з раёна незадаволена ківае галавой, гледзячы на дрэнны ўраджай на палетках сельгаскааператыва.

- Гэта што! – апраўдваецца старшыня гаспадаркі. – Вось зараз заедзем да мяне дамоў, пабачыце, якія цудоўныя ў мяне грады!

Дае нырца

Сустрэліся знаёмыя.

- Як справы?

- З галавой акунуўся ў спорт!

- Не зразумеў...

- Уладкаваўся на працу ў водна-спартыўны басейн.

Хай зайздросцяць!

- Ой, Аксаначка, ты так распаўнела!

- Трэба ж суседзям паказаць, што ў нашай сям’і расце дабрабыт.

Зрабіла вывады

Раздражнёная жонка гаворыць мужу:

- Ты хоць і нарадзіўся ў год Тыгра і па ўсходняму гараскопу Леў, на самай справе – кот збродлівы!

Парупіўся

- Вы сёння павіншавалі Івана Іванавіча з днём нараджэння?

- Не...

- Што ж вы так?

- Дык я ж яшчэ ўчора занёс яму дадому каштоўны падарунак!

Самадастатковы

На сустрэчы з чытачамі ў пісьменніка пытаюць:

- Якія кнігі вы любіце чытаць?

- А навошта мне чытаць чужыя, калі я пішу свае?

Ёсць розніца

- Не бі мяне па твары! – просіць муж, які ледзьве перасунуўся праз парог.

- Я б’ю не па твары, а па тваёй п’янай мордзе! – з абурэннем крычыць жонка.

Грыбное месца

- Ты так многа прыносіш з лесу грыбоў! Як гэта табе ўдаецца?

- Збіраю ноччу каля нашага хімзавода. У цемры яны свецяцца...

Дапамагае

Упаўнаважаны з раёна распякае кіраўніка гаспадаркі за дрэнную работу па ўзнаўленню статку кароў.

- Прымаем усе меры, – апраўдваецца той. – Я ўжо і сам каля іх кручуся...

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама