Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка пад кіраўніцтвам дырэктара К.В. Савельевай даўно і плённа супрацоўнічае з многімі дзяржаўнымі выдавецтвамі нашай краіны ў справе распаўсюджвання і прапаганды твораў беларускай літаратуры. Асабліва цесныя дзелавыя стасункі склаліся з мінскім выдавецтвам “Мастацкая літаратура”. Нядаўна дырэктар гэтага выдавецтва У.А. Мачульскі ўзнагародзіў калектыў бібліятэкі Граматай і каштоўным падарункам, падзякаваў бібліятэкарам за актыўную работу па прапагандзе і распаўсюджванню роднай літаратуры.
Міхась КАВАЛЁЎ.