Адбылася сустрэча навучэнцаў і настаўнікаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №3 горада Рагачова з паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў Ганнай Атрошчанка, якая жыве ў Гомелі. Яна чытала вершы, знаёміла са сваімі шматлікімі кнігамі паэзіі і прозы, у тым ліку для дзяцей. Дарэчы, на рахунку Ганны Мікалаеўны – 12 кніг.

На многія вершы паэткі паклала музыку кампазітар і бард Ірына Марчанка. Яе цудоўнае выкананне таксама вельмі спадабалася ўдзельнікам сустрэчы.

М. КАМЕНСКІ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама