Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучаццаў Беларусі; магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці. Для гледачоў кожны фестываль – адметнаясустрэча з культурай іншых народаў, якая параджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці.Дадзенае мерапрыемства садзейнічае рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, якія маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі.

Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з'яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў.Спачатку ён праходзіцьу раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна.

У гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел прадстаўнікі 9нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і г. Гомеля – гэта ўкраінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы і г.д. Удзельнікі прадставяць на фестывалі канцэртныя выступленні і выставачныя працы майстроў-рамеснікаў нацыянальных супольнасцей.

Кожны з чарговых фэстываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх.

 

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама