- Ставіцца мэта актывізаваць інтарэс школьнікаў да вывучэння роднай спадчыны, - расказвае дырэктар Рагачоўскага цэнтра турызму і краязнаўства Генадзь Цітовіч. – Да таго ж гэтае мерапрыемства будзе садзейнічаць захаванню народных традыцый у асяроддзі школьнай моладзі, прывіццю любві да нацыянальнай культуры, пашырэнню ведаў па этнаграфіі Беларусі сярод навучэнцкай моладзі.
Арганізатарамі віктарыны выступілі цэнтр турызму і краязнаўства, рэдакцыя раённай газеты “Свабоднае слова”, цэнтральная раённая бібліятэка і Рагачоўскі музей Народнай Славы.
Віктарына праводзіцца з 24 кастрычніка па 29 лістапада 2011 года, удзельнічае моладзь навучальных устаноў раённага аддзела адукацыі. Пасля вывучэння прапанаванай літаратуры, якая знаходзіцца ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі, удзельнікі віктарыны рыхтуюць адказы на пытанні і дасылаюць у цэнтр турызму і краязнаўства не пазней 29 лістапада 2011 года на адрас: г. Рагачоў, вул. Леніна,50.
- Работы ўдзельнікаў віктарыны павінны мець тытульны ліст з інфармацыяй пра аўтара і куратара, - падкрэсліў Генадзь Цітовіч. – Калектыўная праца абмяжоўваецца сямю ўдзельнікамі. Куратар павінен займацца толькі кансультатыўнай дзейнасцю, падрыхтаваныя імі пытанні залічвацца не будуць. Работы можна выконваць на беларускай або рускай мове.
Міхась КАВАЛЁЎ.