З мэтай стварэння і прапаганды таленавітых літаратурных твораў, выяўлення і падтрымкі найбольш таленавітых аўтараў Гомельшчыны, пошуку твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць, станоўчага героя і патрыятызм, у нашай вобласці аб’яўлены тры літаратурныя конкурсы. Першы – імя Кірылы Тураўскага “Люблю цябе. Зямля мая!..” – на лепшы патрыятычны твор на беларускай мове (з 1 лютага па 1 жніўня 2011 года); другі конкурс – імя Івана Мележа – на лепшае апавяданне на беларускай мове (з 1 лютага па 30 ліпеня 2011 года) і трэці – імя Івана Шамякіна – на лепшы празаічны твор (аповесць) на беларускай мове (з 1 лютага па 30 ліпеня 2011 года).

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсаў з’яўляюцца Гомельскі аблвыканкам, абласны Савет дэпутатаў, абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”.

Творы дасылаюць на адрас: 247960, Гомельская вобласць, г. Жыткавічы, вул. К. Маркса, 8, пакой 2. Рэгіянальны офіс абласнога аддзялення СПБ з паметкай “На конкурс”.

Даведкі па тэлефоне 80235321144 – Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч (старшыня аддзялення СПБ).

Максім СНЕГІРОЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама