Такія якасці характэрны для Святланы Сяргееўны Касьянавай. Аб гэтым гавораць і яе кіраўнікі, і таварышы па рабоце, і шматлікія чытачы. Працуе яна загадчыцай бібліятэкі ў аграгарадку Ціхінічы ўжо больш пяці год. Многія вяскоўцы бяруць кнігі ў сельскай бібліятэцы. А колькі яшчэ наведваюць чытальную залу! І да ўсіх іх Святлана Сяргееўна ўмее падабраць “ключык”, знайсці падыход і дапамагчы, ведае густы і інтарэсы чытачоў.

Працуе загадчыца бібліятэкі ў цесным кантакце з іншымі культработнікамі мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама іншых устаноў раёна. Арганізавала для вяскоўцаў камп’ютарныя паслугі, арганізоўвае разнастайныя масавыя мерапрыемствы. Таму і план платных паслуг насельніцтву выконваецца.

Святлана Сяргееўна арганізавала і кіруе работай клуба для падлеткаў “Равеснікі”, шмат часу аддае прыёму розных дэлегацый, якія часта наведваюць аграгарадок. Асноўную ж увагу ў сваёй дзейнасці бібліятэкар удзяляе прапагандзе кнігі, пашырэнню кола чытачоў.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

Загадчыца бібліятэкі С.С. КАСЬЯНАВА разбірае свежае паступленне перыядычных выданняў.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама