Ёсць розніца

- Не бі мяне па твары! – просіць муж, які ледзьве перасунуўся праз парог.

- Я б’ю не па твары, а па тваёй п’янай мордзе! – з абурэннем крычыць жонка.

Грыбное месца

- Ты так многа прыносіш з лесу грыбоў! Як гэта табе ўдаецца?

- Збіраю ноччу каля нашага хімзавода. У цемры яны свецяцца…

Дапамагае

Упаўнаважаны з раёна распякае кіраўніка гаспадаркі за дрэнную работу па ўзнаўленню статку кароў.

- Прымаем усе меры, - апраўдваецца той. – Я ўжо і сам каля іх кручуся…

“Шчасліўчык”

- Шанцуе нашаму Мікалаю Адамавічу…

- У чым жа, цікава?

- Жыве на ўсім гатовым: раней быў у нас на заводзе начальнікам – бясплатна карыстаўся многімі дабротамі, а цяпер – у турме… таксама на дзяржаўным утрыманні.

Хоча пакрасавацца

- Чаму ты зняла акуляры? Сонца ж б’е прама ў вочы! – з недаўменнем гаворыць муж жонцы, едучы на модным аўтамабілі.

- Баюся, што ў акулярах мяне не пазнаюць сяброўкі.

Каб не пакрыўдзіўся

- Навошта вы надзелі такі вялікі наморднік свайму маленькаму сабачку? Ён жа зусім не злы і не кусаецца…

- Павінен зайсці наш дырэктар, дык я надзеў, каб не гаўкаў.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама