Рагачоўскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, цэнтральная раённая бібліятэка імя У.Караткевіча і рэдакцыя газеты “Свабоднае слова” абвяшчаюць аб правядзенні гістарычнай віктарыны, прысвечанай 94-й гадавіне стварэння Гомельскай вобласці.



Яна будзе праводзіцца з 20 лістапада 2020 года па 15 студзеня 2021 года сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Школьнікі, якія прымуць у ёй удзел, пашыраць веды па ваеннай гісторыі, паспрабуюць свае сілы ў пошукавай, даследчай і навуковай дзейнасці, а работа з краязнаўчай літаратурай, безумоўна, паспрыяе іх духоўнаму росту і выхаванню патрыятызму.
Што трэба рабіць? Па-першае, пазнаёміцца з пытаннямі віктарыны. Усе неабходныя кансультацыі на гэтым этапе дасць метадыст цэнтра Сяргей Ткачоў (тэлефон: 3-45-40). Па-другое, звярнуцца да краязнаўчай літаратуры, якую Цэнтр турызму і краязнаўства прадстаўляе толькі ўдзельнікам. Адказы на беларускай альбо рускай мове неабходна аформіць на камп’ютары і даслаць не пазней 15 сту-дзеня 2021 года на адрас: г.Рагачоў, вуліца Уладзіміра Леніна, 50.
Пераможцы віктарыны “Лепшы знаўца гісторыі Гомельшчыны” будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі райвыканкама, лаўрэаты – дыпломамі цэнтра.

Аляксандра АЛЬШЭЎСКАЯ.

Да ўвагі аматараў ваеннай гісторыі!

 

Рагачоўскі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай і рэдакцыяй раённай газеты «Свабоднае слова» у перыяд з 20 лістапада 2020 па 15 студзеня

2021 года праводзіць раённую гістарычную віктарыну, прысвечаную

94-й гадавіне стварэння Гомельскай вобласці «Лепшы знаўца гісторыі Гомельшчыны».

Удзельнікі рыхтуюць адказы на пытанні віктарыны на камп’ютэры (шрыфт тэксту 13-15) на рускай альбо беларускай мове і прадастаўляюць іх да 15 студзеня 2021 года ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Рагачоўскі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Пераможцы і прызёры віктарыны ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі Рагачоўскага райвыканкама, лаўрэаты – дыпломамі цэнтра.

 

Пытанні гістарычнай віктарыны

Лепшы знаўца гісторыі Гомельшчыны”

1.Што вам вядома пра школьныя гады вядомага партызана Гомельшчыны

Ціхана Піменавіча Бумажкова?

  1. 2. Што вам вядома пра Інструкцыю па фарміраванню атрадаў надзвычайнага прызначэння?
  2. 3. У ліку сколькіх абаронцаў Айчыны наш зямляк А.Ф. Самусеў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза?
  3. 4. У якіх гарадах Гомельшчыны ў лютым 1918 года адбыліся першыя баі Чырвонай гвардыі з кайзераўскімі вайскамі?
  4. 5. Якога чысла Генштаб Чырвонай Арміі закончыў распрацоўку Беларускай наступальнай аперацыі?
  5. Што вам вядома пра баявы шлях экіпажа самалёта ІЛ-2 783 ШАП Цыпнятава Івана Іванавіча і Аверына Пятра Фёдаравіча?
  6. 7. Аб якіх поспехах у барацьбе з ворагам Чачэрскіх партызан паведамляў у зводках Інфармбюро Левітан 4 чэрвеня 1942 года?
  7. Чырвонагвардэйскія атрады якіх гарадоў Гомельшчыны ўдзельнічалі ў разгроме духонінскай стаўкі, якая знаходзілася ў г.Магілёве?
  8. У якім узросце чалавек мог стаць байцом атрада надзвычайнага прызначэння?
  9. Што падмешвалі ў цеста партызаны Гомельшчыны ў час выпечкі хлеба ў час Вялікай Айчыннай вайны?
  10. 11. Што вам вядома пра вяртанне ў лютым 1918 года ў вёску Яроміна Гомельскага ўезда памешчыка Патона?

12.Якая колькасць партызан 10-й Журавічскай партызанскай брыгады і Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы ўлілася ў склад 283 Гомельскай дывізіі ў канцы 1943 года?

  1. У сувязі з чым Вярхоўны Глаўнакамандуючы І.В. Сталін 23 мая 1944 года два разы прымушаў К.К. Ракасоўскага пакінуць кабінет, дзе шло зацвярджэнне плана дзеянняў 1-га Беларускага фронта у аперацыі “Баграціён”.
  2. Колькі падрыўнікоў падрыхтаваў афіцер сувязі Гомельскага партызанскага злучэння Ф.Р. Ерастаў за перыяд з мая па верасень 1943г.?
  3. 15. Колькі асуджаных па “тошчыцкай справе” за ўдзел у паўстанні 1863 года былі заключаны ў Рагачоўскі турэмны замак?
  4. 16. Колькі байцоў налічваў чырвонагвардэйскі атрад у пасадзе Дабранка ў канцы лета пачатку восені 1917 года і які адрэзак чыгункі ён кантраляваў?
  5. Назавіце вайскавые арміі Беларускага фронта, якія ў кастрычніку 1943 г. пачалі вызваленне тэрыторыі Беларусі.
  6. Што вам вядома пра працу лясных школ у час нямецкай акупацыі Беларусі 1943-1944г.?
  7. Хто з вядомых удзельнікаў партызанскага руху Рагачоўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны (нарадзіўся ў вёскі Барсукі ў 1921г.) у 1971 годзе быў узнагародзаны залатой зоркай Героя Сацыялістычнай працы?

20.Дзе на тэрыторыі Рагачоўшчыны пахаваны Героі Савецкага Саюза?

  1. 21. Што вам вядома аб дзеянні злучэння атрадаў пад началам С.А. Каўпака на рацэ Прыпяць каля г. Мазыра вясной 1943 года?
  2. 22. Што вам вядома про Інструкцыю па фарміраванню камуністычных атрадаў усенавуча?
  3. Што вам вядома аб звароце Насовіцскага валасного Савета да грамадзян ад 29 жніўня 1917 года?

24.Калі К.К. Ракасоўскі запрасіў у Генштабе перадаць 1-му Беларускаму фронту 28-ю армію і 9-ы танкавы корпус?

  1. 25. Хто з уражэнцаў Гомельшчыны кіраваў парадам войск РСЧА на Чырвонай плошчы 1 мая 1936 года?

26.Колькі варожых цягнікоў узарвалі партызаны Беларусі на адрэзку чыгункі Калінкавічы – Лунінец у маі, чэрвені, ліпені, жніўні, верасні, кастрычніку, лістападзе 1943г.

  1. 27. Што вам вядома пра востраў “Добры ” на Піншчыне часоў Вялікай Айчыннай вайны?
  2. Які лозунг быў папулярны ў партызан Беларусі ў час баёў Чырвонай Арміі?
  3. Каго з жыхароў Рагачоўскага ўезда Фама Грыневіч прыводзіў да прысягі 23 кастрычніка 1863года?
  4. Што вам вядома пра баявыя дзеянні на тэрыторыі Гомельшчыны ў 1920 годзе белагвардзейскай арміі Булака Балаховіча?
  5. У якіх вёсках Акцябрскага раёна Гомельшчыны ў 1942 годзе пачалі працаваць школы і колькі дзяцей у іх вучылася?
  6. 32. Што вам вядома з біяграфіі Кірылы Тураўскага?
  7. Якія тактычныя рашэнні былі прыняты Генштабам Чарвонай Арміі пры распрацоўцы аперацыі “Баграціён”?

34.Якую дапамогу аказала авіяцыя Беларускага фронту партызанскаму злучэнню І.П. Кожара за перыяд з 16 кастрычніка па 6 лістапада 1943 года?

  1. Што вам вядома пра мяцеж у 10-м пагранпалку ў г. Рагачове?
  2. 36. Дзе на тэрыторыі Рагачоўскага раёна вялося багаслужэнне над машчамі Еўфрасінні Полацкай, калі яны вярталіся ў 1910 г. у г. Полацк?
  3. 37. Колькі партызанскіх брыгад і якая колькасць байцоў уваходзілі ў Гомельскае партызанскае злучэнне?
  4. Які быў сэнс адказаў Фамы Грыневіча следчай Магілёўскай камісіі 20 мая 1863года?
  5. 39. Што адбылося ў першым Мінскім гета 7 лістапада 1941г.?
  6. 40. Хто назначыў Антона Пятровіча Пакуша камандзірам узброеннай патрыятычнай группы на тэрыторыі Акцябрскага раёна Гомельшчыны?
  7. Калі ў 1917 годзе ў Гомелі была абрана надзвычайная пяцёрка і хто з асоб быў у яе складзе?
  8. Што вы ведаеце пра барацьбу з ворагам у часы Вялікай Айчыннай вайны настаўніцы Свержаньскай сярэдняй школы Ф.Т. Маркавай?
  9. 43. Якое надзвычайнае становішча склалася ў г.Рагачове пасля 15 сакавіка 1919 года?
  10. 44. З якіх раёнаў Беларусі партызаны і сялянства адпраўлялі абозы на Вялікую Зямлю праз Рудабельскія вароты?
  11. 45. Якая колькасць партызан была эвакуіравана ў тыл з партызанскіх атрадаў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны?
  12. 46. Якія былі поспехі у Акцябрскім раёне Гомельшчыны на пярэдадні вайны ў падрыхтоўцы кадраў абаронцаў Айчыны?
  13. Якую пасаду у 1919 годзе займаў у г.Гомелі І.І. Ланге?
  14. Што вам вядома пра прашчура Уладзіміра Караткевіча Грыневіча Фаму - Мацея, сына Міхаіла?
  15. 49. Калі фашысты стварылі ў Беларусі “Беларускую народную самапомач”?
  16. Якія былі думкі ў Савецкім Генштабе ў дачыненні 1-га Беларускага фронта К.К. Ракасоўскага ў красавіку 1944года?
  17. 51. Хто з партызан Беларусі з’яўляецца аўтарам гэтых вершаваных радкоў:

Твой долг с винтовкой за плечом

Скорей идти в леса

И биться с немцем - палачом

До смерти, до конца…

  1. За які поздвіг у часы Вялікай Айчынай вайны была растраляна настаўніца Маркавічскай школы Церахаўскага раёна Вольга Кужалёва?
  2. 53. Які быў сэнс звароту “Да сялян” Рагачоўскага Савета ад 8 жніўня 1917 года?
  3. Што вам вядома аб звароце СНК БССР, Прэзідыума ВС БССР і ЦК КП(б)Б “Да беларускага народа” ад 4 ліпеня 1944г?
  4. 55. Хто з нашых землякоў, ураджэнцаў Рагачоўшчыны, у лютым 1929 года быў назначаны начальнікам і ваенкомам 1-й Савецкай аб’яднанай ваеннай школай пры ВЦВК?
  5. Што вам вядома пра аперацыю партызан 10-й Журавічскай брыгады па знішчэнню варожага гарнізона ў в. Гуцішча ў часы Вялікай Айчыннай вайны?

57.Войскі якіх франтоў і ў час якіх аперацый вызвалялі Гомельскую вобласць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

58.Што вам вядома пра Стрэкапытаўскі мяцеж у Гомелі 1919 года?

  1. Які сэнс Дырэктывы стаўкі Вярхоўнага глаўнакамандуючага ад 17 і 19 красавіка 1944г.?
  2. 60. У якіх гарадах Гомельшчыны ў маі – чэрвені 1918 года былі створаны рэвалюцыйныя камітэты?
  3. Што вам вядома пра Жлобінскіх маладагвардзейцаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны?
  4. Якое рашэнне прыняў генерал ад інфантэрыі Мураўёў у адносінах да справы штабс-ротмістра Грыневіча Фамы Міхайлавіча – удзельніка паўстання 1863-1864г.
  5. 63. Што вам вядома аб аперацыі байцоў спецатрада “Слаўны” ў “белага балота”?
  6. 64. Якія падпольныя групы дзейнічалі ў горадзе Мінску ў верасні 1941 года?
  7. Што вам вядома аб аператыўнай зводцы Генеральнага штаба Чырвонай Арміі на 08.00 ад 17 лістапада 1943г.?
  8. 66. Колькі партызанскіх атрадаў было сфарміравана на Беларусі ў 30-я гады і колькі камандзіраў і спецыялістаў вядзення партызанскай вайны падрыхтавана за гэты час?
  9. Што вам вядома з пасляваеннай прозы вядомага пісьменніка Івана Шамякіна?
  10. 68. Па плану Генштаба Чырвонай Арміі на якія этапы дзялілася аперацыя “Баграціён”?
  11. Што вам вядома аб допыце сведчай М.Д. Лысенка аб Дуладзе № 121 у г.Гомеле?
  12. 70. Колькі вайскавых злучэнняў Чырвонай Арміі атрымалі найменне “Гомельскіх”?
  13. 71. Што вам вядома аб акце камісіі па разгляду нямецкіх злачынстваў

у пасёлку Прыстань ад 20 лістапада 1944 года?

  1. 72. Якія карныя аперацыі правялі фашысты з дапамогай паліцаяў у Мінскай і Гомельскай вобласці напрацягу існавання акупацыйнага рэжыму?

Літаратура

па гістарычнай віктарыне

Лепшы знаўца гісторыі Гомельшчыны”

1.Гомельская стрелковая. Вопоминания ветеранов 283-й Гомельской стрелковой дивизии. Мн. “Беларусь”,1989

  1. Н.Михайлашев “Буря гнева”. Мн. “Беларусь”, 1971

3.Н.П. Матвеев, М.П. Макаров “Полёты в бессмертие” Могилёв,2004

  1. Яков Павлов “Комиссар Бумажков” Мн. “Беларусь”,1978.
  2. Война в тылу врага. 1 выпуск. М. Изд-во политической литературы, 1974.

6.Трудовая гвардия Гомельщины. Мн. «Беларусь», 1986.

  1. К.К. Рокоссовский «Солдатский долг» М. «Военное издательство», 1988г
  2. М.Дмитриев «У тихой Серебрянки» Мн. «Беларусь», 1975.
  3. З гісторыі Беларусі. 100 пытанняў і адказаў. Мн. “Звязда, 1993.
  4. А.Денисевич “Орлиное племя”. Мн. “Беларусь”, 1972

11.П.А. Селиванов “Комкор Борис Гобачёв” Мн. “Навука і тэхніка”, 1995.

  1. И.В. Тимохович «Битва за Белоруссию» 1941-1944. Мн. «Беларусь», 1994.
  2. А.И. Залесский «В партизанских краях и зонах» Мн. Изд-во социально-экономической литературы, 1962
  3. С.М. Шеменко «Генеральный штаб в годы войны». М. Военное издательство Министерства обороны СССР, 1968
  4. В.Э. Шамоди «Маршрутами народной славы». Мн. «Полымя», 1988.
  5. Н.Якубовский «Помощь советского тыла партизанам». Мн. «Беларусь», 1973.

17.П.Е. Мурашко “Особого назначения…» Мн. Изд-во БГУ им.В.И. Ленина, 1979

18.С.А. Умерейка, А.И. Залесский, П.Н. Кобринец «Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов» Мн. Изд-во БГУ, 1980.

19.Е.Д. Диренок «Большевики Гомельщины в период октябрьской революции и гражданской войны» Мн. «Беларусь», 1976.

20.Великая Отечественная война. Мн. “Белорусская наука”, 2008.

  1. Николай Смирнов “Партизанский “второй фронт” в Беларуси” Мн. Издательский дом “Звязда”, 2020.
  2. Лагеря советских военнопленных в Беларуси 1941-1944. Документы и материалы. Мн. “Беларусь”, 2016.
  3. В.И. Ермаловіч “Беларусь шлях да Вялікай Перамогі”. Мн. “Беларусь”, 2019.
    24. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга. Мн. “Беларуская энцыклапедыя”, 2005.
  4. М.А. Тычына “Народ і вайна” Мн. “Беларуская навука”, 2015.
    26. Беларусь у Вялікай Айчыйнай вайне. 1941-1945. Дзень за днём. МН.”Беларусь”, 2004.
  5. Освобождение Беларуси 1943-1944.Мн. “Беларуская навука”, 2014.
  6. С.А. Третьяк “Трудный путь к победе” Мн. “Беларуская навука”, 2015.
  7. Нельзя забыть, нельзя понять, нельзя оправдать. Иллюстрированная энциклопедия сожжённых деревень Беларуси в годы Великой Отечественной войны. Мн. “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2019.

 

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

Яндекс Реклама