Па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  і пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта на Гомельшчыне праведзены шырокамаштабныя літаратурныя мерапрыемствы. Гэта дэкада сучаснай беларускай літаратуры, XV Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2020», ІІ фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2020», ІІ фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага». У іх прынялі ўдзел пісьменніцкія дэлегацыі Беларусі, Расіі і Украіны.

 


У Гомелі, Жыткавічах і Тураве адбыліся ўзнагароджанні пераможцаў міжнародных і абласных літаратурных конкурсаў, выступленні паэтаў і празаікаў з Масквы, Бранску, Калугі, Краснадарскага краю, Украіны, розных рэгіёнаў нашай краіны, сустрэчы з працоўнымі і творчымі калектывамі, са студэнтамі і школьнікамі. Гучалі музыка і песні ў выкананні прафесіянальных і самадзейных артыстаў  вобласці. Праводзіліся прэзентацыі новых кніг, майстар-класы для пачынаючых літаратараў.
У мерапрыемствах удзельнічаў і наш зямляк – пісьменнік Міхась Сліва, які атрымаў узнагароды – Грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру, актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны і Падзяку Гомельскай епархіі і абласнога аддзялення СПБ за значны асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыю чытання ў грамадстве, далучэнне моладзі да мастацкай кнігі. Віншуем!

Таццяна МАКАРАНКА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

Яндекс Реклама