У селекцыйна-гібрыдным цэнтры “Зарэчча” па стану на 1 ліпеня гэтага года налічвалася 36156 галоў свіней. Гэта складае 112 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года.
Сёлета за паўгоддзе атрымана 2635 тон прывагаў, што складае 113 працэнтаў у параўнанні з гэтым паказчыкам у 2010 годзе. Сярэднесутачныя прывагі, хоць і нязначна, - на 4 грамы, але таксама ўзраслі, і склалі 495 грамаў.
М. МАКСІМАЎ.