Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі Рагачоўскага раёна, за студзень – сакавік гэтага года рознічны тавараабарот гандлю нашага раёна праз усе каналы рэалізацыі склаў 73 мільярды 383 мільёны рублёў. У супаставімых цэнах гэта складае 119 працэнтаў да аналагічнага паказчыка 2010 года.
У арганізацыях спажывецкай кааперацыі тавараабарот дасягнуў 13 мільярдаў 106,2 мільёна рублёў (у супаставімых цэнах – 110,4 працэнта), у грамадскім харчаванні – 1 мільярда 621 мільёна ( 109,3 працэнта).
М.СНЕГІРОЎ.