Пераблыталі прыярытэты на рагачоўскім чугуначным вакзале

Так, быў час, калі сваім унікальным вакзалам старажытны Рагачоў выдзяляўся на шэрым фоне іншых раённых цэнтраў. А зараз і ён пашарэў… Навошта вылучацца, праўда?!

Чыгуначны вакзал: хацелі хай-тэк, а атрымалася хай так. (2015 год).

Чыгуначны вакзал: хацелі хай-тэк, а атрымалася хай так.
(2015 год).

 

2017 год.

2017 год.

Памятаю, у дзяцінстве зала Рагачоўскага чыгуначнага вакзала нагадвала жывапісную казку, у якой без слоў магчыма было прачытаць гісторыю горада. А як каларытныя маштабныя малюнкі прыцягвалі ўвагу гасцей! Можна было з упэўненасцю і гонарам сказаць: «Наш горад сапраўды пачынаецца з вакзала!» А цяпер з чаго ён пачынаецца? З непрыкметнай шэрай сцяны?!
Так і хочацца заглянуць у глыб вачэй, якія распрацавалі гэты «шэдэўральны» праект і якія замуравалі тварэнне, як выявілася, віцебскага мастака. А ён так дзякаваў рагачоўцам за тое, што захавалі яго работу. Дарма. Аж сорамна становіцца. Добра, што газета паспела захаваць гэту маляўнічую гісторыю. Няўжо нельга было зрабіць рэстаўрацыю? Тым больш, што напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці гэта было б вельмі дарэчным рашэннем.
Наогул, не ўсе мясцовыя жыхары ацанілі дызайнерскі ход. Як і ідэю пакінуць вакзал без аўтамата для кавы. Хоць ён і працаваў раз праз тры, аднак можна было ў чаканні цягніка набрацца энэргіі ад шакаладнага батончыка ці пячэння. Да і вады мо якой выпіць. У гэтым выпадку нешта не пайшлі за астатнімі: на любым чыгуначным вакзале ёсць хоць невялічкая крама або буфет. Тут ужо, бясспрэчна, вылучыліся. Праўда, пра людзей крыху не падумалі, асабліва пра дзяцей, асабліва летам… Пераблыталі прыярытэты, убрыкні іх камар!

Дзед Мярэжа.
Фота Васіля РАГОЖНІКАВА і Раісы БАРАВОЙ.

2 комментариев для “Пераблыталі прыярытэты на рагачоўскім чугуначным вакзале

  • 09.06.2017 в 7:26 пп
    Permalink

    Про дизайн не совсем согласна с уважаемым дедом, но про буфет, автомат для кофе, киоск с газетами и шоколадными батончиками (как на всех вокзалах) и банкомат — полностью солидарна с мнением автора!!!!!!!!!!!!!!!!!!

  • 11.06.2017 в 9:38 пп
    Permalink

    «Что имеем — не храним, потерявши — плачем».

    Без акцентирования внимания на проведённом Дне письменности вот что хотелось бы сказать.

    За последние 14-15 лет ж/д вокзал незаметно менялся.

    Из положительных моментов могу отметить появление:
    — на крыше металлочерепицы (2002-2003 гг.),
    — обновлённых окон,
    — новых окошек касс и наличие терминалов для оплаты билетов,
    — плитки на полу, скамеек в здании, а также на околовокзальной территории,
    — нового павильона на остановочном пункте (2016 г.);

    — ремонт ж/д переезда вблизи улиц Белинского Некрасова (2016);
    — укладка асфальта в кольце (2012, 2016 гг.);
    — благоустройство скверика с памятником погибшим за Светскую власть;
    -появление заасфальтированной территории для автостоянки (жаль, что по старинке владельцы оставляют автомобили в кольце вблизи здания вокзала).

    Что касается отрицательных моментов, то за последние 7-8 лет исчезли:
    — указатели «РАГАЧОУ» — «РОГАЧЁВ»;
    — настенные рисунки внутри здания.
    И ж/д вокзал «благополучно» потерял свою индивидуальность. Хорошо, что в редакции пару лет назад успели сделать публикацию о его интерьере.

    Что касается газетного киоска, автомата для кофе, буфета, банкомата, то никому это не надо (ну может только банкомат?): ж/д станция не является ни железнодорожным узлом, ни крупной станцией с огромным потоком пассажиров — этого нет.
    Только лишние расходы на содержание и обслуживание всех этих автоматов или призрачных продавцов в несуществующем буфете.

    А указатели и настенные росписи всё же жаль…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>