«Мокрае» месца Рагачова

Прыйшла вясна, і рагачоўскія двары зноў затапіла. Дзе бокам, дзе скачкамі людзі перамяшчаюцца па шматлікіх гарадскіх «азёрах». Выглядае камічна, аднак усё гэта было б смешна, калі б не было так сумна. І сорамна.

Мясцовы квэст «Знайсці выйсце і пайсці працаваць» пройдуць толькі самыя ўдачлівыя і спрытныя.

Наогул «мокрых» месц у нашым горадзе шмат, і ўсе іх не ахапіць, але зараз звернем увагу на вуліцу Наберажную. Аднойчы выпаў шанс бачыць, як па вузкай сцежцы дзеці ішлі ў школу літаральна абдымаючы агароджу. А калі некаторыя самаўпэўненыя навучэнцы адпускалі «памочніка», іх смеласць хутка апынялася ў вадзе. Па шчыкалатку, а то і па калена.  

Іншыя ўмела пераскоквалі бязмежныя лужыны, і гледзячы на іх, мімаволі задумаешся: «А як жа тут пройдуць старыя людзі?» Многія і пастарэлі разам з гэтымі штогадовымі падарункамі вясны – у іх нават ёсць агульныя ўспаміны.   

Што там дабрацца да школы, дзіцячага сада ці працы. Бывае, з хаты выйсці цяжка! Як, напрыклад, жыхарам бліжэйшых многакватэрных дамоў, у тым ліку інтэрната. Тут і дошкі не ўратуюць, хоць плыві. А ўжо калі стукнуць традыцыйныя веснавыя маразы, то дзверы нашай траўматалогіі адчыняць для ўсіх.

Ілан Маск у космас запускае «Тэслу», вучоныя думаюць, як каланізаваць Марс, а мы ўсё марым пра добрыя дарогі, убрыкні іх камар.    

Дзед Мярэжа.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

 


Поделиться:

«Мокрае» месца Рагачова: 2 комментария

  • 16.03.2018 в 23:02
    Permalink

    тоже мне критический материал. Людей это уже не удивляет, поэтому не беспокоит, а власти и службы это никак не тревожит. Поэтому публикация ни коим образом не повлияет на сложившуюся обстановку и никакие службы не расшевелит. Другое дело сено на лугу замёрзшее отколупывать..!!!!!

  • 17.03.2018 в 14:12
    Permalink

    Конечно критический! Капля камень точит, продолжайте)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.