Наш зямляк Васіль Ткачоў удастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі!

На рахунку вядомага беларускага драматурга і празаіка, лаўрэата шматлікіх прэстыжных прэмій Васіля Ткачова (на здымку) дзясяткі выдатных п’ес. Шматгадовая праца пісьменніка не застаецца незаўважанай. У нашага славутага зямляка новая ўзнагарода – Нацыянальная прэмія па літаратуры ў галіне драматургіі!
DSC_6882Па творах Васіля Юр’евіча ідуць спектаклі ў многіх тэатрах нашай краіны, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане. На выданне чарговага зборніка Васіль Ткачоў атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. І вось у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» выйшла кніга п’ес на беларускай мове «Характары». У яе ўвайшлі ў асноўным тыя творы, якія сёння запатрабаваны ў тэатрах: «Апошні» («Белы ліст»), «Без Ягора будзе гора», «Жаночы вулей», «Марш Шульгіна», «Стары і дарога», «Flash», «Веласіпед», «Кветкі», «Дошкі», «Пераправа на Казанціп», «Страказа і мурашык» і іншыя. Менавіта за гэтую кнігу Васіль Ткачоў удастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі. Віншуем!

Падрыхтавала Аксана РАМАНАВА.ХАР-ВОК

Перепечатка текста и фотографий slova.by запрещена без разрешения редакции. sv­slova@tut.by


Поделиться:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.