Паклапаціцца аб гарачым харчаванні для хлебаробаў

З мэтай своечасовага і якаснага правядзення масавых сельскагаспадарчых работ старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Якаўлеў даў распараджэнне аб арганізацыі гарачага харчавання работнікаў, занятых на гэтых работах.
Кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый абавязаны забяспечыць двухразовым гарачым харчаваннем работнікаў, задзейнічаных з пачатку пасяўной кампаніі і да завяршэння палявых работ. Перад гэтым узгадніць з занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі прадпрыемствы грамадскага харчавання, дзе плануецца рыхтаваць ежу. Трэба таксама прызначыць асоб, адказных за арганізацыю гарачага харчавання і забяспечыць строгае захаванне санітарных норм.
Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый, на балансе якіх ёсць свае сталовыя, трэба заключыць дагаворы з раённым спажывецкім таварыствам на атрыманне з магазінаў кааператыўнага гандлю прадуктаў для арганізацыі двухразовага гарачага харчавання.
А кіраўнікі тых сельскагаспадарчых арганізацый, якія не маюць сваіх сталовых, павінны заключыць дагаворы з раённым спажывецкім таварыствам, адкрытым акцыянерным таварыствам “Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат”, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па забеспячэнню гарачым харчаваннем работнікаў на перыяд масавых сельскагаспадарчых работ.
Дадзены канкрэтныя даручэнні некаторым прадпрыемствам, установам, арганізацыям і раённым службам па дапамозе сельскагаспадарчым арганізацыям у наладжванні гарачага харчавання для хлебаробаў і ўсіх работнікаў, якія будуць заняты на масавых сельскагаспадарчых работах.

Міхась КАВАЛЁЎ.


Поделиться:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.