Рагачоўцы дапамагаюць жлабінчанам рыхтаваць горад да «Дажынак»

У гэтыя дні, калі Жлобінскі раён актыўна рыхтуецца да рэспубліканскага свята-кірмашу “Дажынкі-2013”, не стаяць убаку і работнікі дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №154.
— Штодзённа да сарака чалавек з нашай арганізацыі працуюць на рамонце і добраўпарадкаванні дарог, — расказвае дырэктар ДРБУ-154 Валерый Грапаў. – Прыводзім у парадак цэнтральную вуліцу ў прыгараднай вёсцы Лебядзёўка, а таксама многія вуліцы ў самім Жлобіне, якія размешчаны з боку нашага раёна.
Трэба сказаць, што рагачоўскія будаўнікі-дарожнікі працуюць, як заўсёды, старанна і прафесійна, разумеюць важнасць і адказнасць даручанай справы, імкнуцца выканаць заданні па добраўпарадкаванні вуліц своечасова і якасна, максімальна дапамагчы суседзям-жлабінчанам на належным узроўні падрыхтавацца да рэспубліканскага свята, дастойна сустрэць шматлікіх гасцей.

Міхась КАВАЛЁЎ.


Поделиться:

Рагачоўцы дапамагаюць жлабінчанам рыхтаваць горад да «Дажынак»: 7 комментариев

  • 11.06.2013 в 17:49
    Permalink

    No comments…

  • 11.06.2013 в 22:48
    Permalink

    без выходных и проходных ?????

  • 12.06.2013 в 14:16
    Permalink

    А могли бы работать по этому поводу— в Рогачеве.

  • 12.06.2013 в 22:45
    Permalink

    Обгадились с Дожинками в Рогачеве,так пускай хоть Жлобинчане отпразднуют как надо.

  • 13.06.2013 в 11:46
    Permalink

    Не жили богато,не чего….и начинать!

  • 13.06.2013 в 12:26
    Permalink

    Спасибо за помощь, рогачевцы! Приезжайте к нам, в Жлобин, на «Дажынки»! Хоть полюбуетесь красивым исовременным городом, а то свой вы весь обрисовали и загадили уже! Привет от жлобинчан!

  • 13.06.2013 в 15:33
    Permalink

    БМЗ построили австрийцы, к «Дажынкам» помогают готовиться рогачевцы. А самим слабо, ЖЛОБинчане? Или вы только приветы передавать горазды? Каким бы был ваш «красивый и современный город», если бы не БМЗ?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.