Уперадзе краіны ўсёй

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі работы сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці малака ў 2011 годзе. Гаспадарак, дзе  ў разліку на кожную карову надоена ў сярэднім па 5000 кілаграмаў малака і больш, у краіне налічваецца 388. На 19-м месцы сярод іх – дзяржаўнае прадпрыемства “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Зарэчча”.

Тут сярэдні надой ад каровы за студзень – снежань мінулага года дасягнуў 7649 кілаграмаў малака. Гэта на 533 кілаграмы больш, чым было ў 2010 годзе.

А першае месца ў краіне заняў КСУП “Брылёва” – там сярэдні надой ад каровы склаў 8818 кілаграмаў малака.

Міхась КАВАЛЁЎ.


Поделиться:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.