Новыя гатункі бульбы стварылі беларускія навукоўцы

Беларускімі навукоўцамі створаны новыя гатункі бульбы “Універсал” і “Рагнеда”. З 2011 года яны ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў. Абодва гатункі генетычна высокаўстойлівыя да вірусаў і хвароб, маюць добрую лёжкасць. За тры гады выпрабаванняў гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі гэтыя гатункі ў парадку эксперыменту, засталіся задаволеныя ўраджаем. Яны давалі па 65-70 тон клубняў з гектара. Цяпер гэтыя гатункі ўжо на законных падставах могуць выкарыстоўвацца на палях ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Падрыхтаваў М. МАКСІМАЎ.


Поделиться:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.